Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Ці часта Вы выкарыстоўваеце беларускую мову ў сямейных зносінах з дзецьмі?
Всего 12 человек
Голосование
Ваше мнение по поводу выбора языка обучения в нашем учреждении дошкольного образования
Всего 12 человек
Голосование
Уважаемые посетители, нравится ли Вам наш сайт?
Всего 17 человек

Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове

Дата: 5 апреля 2018 в 10:39

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса аб адукацыi, мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццѐм сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццѐ шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

 З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Варта звярнуць увагу на стварэнне адпаведнага прадметна-прасторавага асяроддзя, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў у пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, удзел бацькоў у прадастаўленні магчымасці дзецям фармуляваць думкі на дзвюх мовах. Гэтаму спрыяе створанае навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах (ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У 2017/2018 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ).

У Асіповіцкім раёне існуе 28 устаноў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі. Адукацыйны працэс на беларускай мове арганізаваны ў 12 групах 8 устаноў.

Гэта такія ўстановы як:

  • ДУА "Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа “;
  • ДУА "Вязаўніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя Я.М. Стэльмаха";
  • ДУА "Дрычынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя С.Н.Каданчыка";
  • ДУА "Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа ";
  • ДУА "Каменіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа";
  • ДУА "Дзіцячы сад "Таполька" в. Жорнаўка";
  • ДУА "Дзіцячы сад "Пралеска" в. Карытнае";
  • ДУА "Дзіцячы сад "Вясёлка" в. Свіслач".

Ва ўстановах, якія працуюць на рускай мове, раз на тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень або заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Рэгулярна праходзяць тыдні беларускай мовы і культуры. Арганізацыя дзейнасці выхаванцаў па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы разнастайная: гульні, заняткі, экскурсіі і мэтавыя прагулкі, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя рухомыя гульні, праекты, акцыі, чытанне мастацкай літаратуры, выставы фатаграфій, рэпрадукцый, прысвечаных Радзіме, гутаркі ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, забавы.

Працэдура прадстаўлення месца ў дашкольнай установе, якая існуе на дадзены момант, прадугледжвае   магчымасць пастаноўкі на ўлік дзіцяці, што мае патрэбу ў дашкольнай установе, а таксама атрыманне накіравання ў дашкольную ўстанову непасрэдна ў дзень звяртання ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган законнага прадстаўніка непаўналетняга (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 234). Пры гэтым законны прадстаўнік дзіцяці мае права звярнуцца з пісьмовай заявай на беларускай мове ці выказаць сваё пажаданне ў вуснай форме, вызначыўшы мову навучання. 

У рэгістрацыйна-кантрольныя формы ўключаны рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі ("Инструкция о порядке ведения делопроизводства по административным процедурам в государственных органах, иных организациях", зацверджанная пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2009 № 39).

Такім чынам, на заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі на беларускай мове. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.