Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Новым годом!
Голосование
Ці часта Вы выкарыстоўваеце беларускую мову ў сямейных зносінах з дзецьмі?
Всего 13 человек
Голосование
Ваше мнение по поводу выбора языка обучения в нашем учреждении дошкольного образования
Всего 13 человек
Голосование
Уважаемые посетители, нравится ли Вам наш сайт?
Всего 18 человек

ДЗЯРЖАЎНЫЯ СІМВАЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дата: 24 октября 2021 в 19:26, Обновлено 24 октября 2021 в 19:27

                    Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

                       Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

     Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абараніць краіну ад ворагаў.

Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.

Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

     Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца".  Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой залаты контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева -ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: Рэспубліка Беларусь.

       У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.

Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Потым быў аб’яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна.

Словы Дзяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць грамадзян, брацкія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі, 
Шчыра сябруем, сілы гартуем 
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя, 
Слаўся, народаў братэрскі саюз! 
Наша любімая маці-Радзіма, 
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі 
Мы баранілі родны парог, 
У бітвах за волю, бітвах за долю 
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя, 
Слаўся, народаў братэрскі саюз! 
Наша любімая маці-Радзіма, 
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў – 
Наш запаветны, сонечны шлях. 
Горда ж узвіся ў ясныя высі, 
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя, 
Слаўся, народаў братэрскі саюз! 
Наша любімая маці-Радзіма, 
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.