Песня пра Ялізава
Там, дзе коціць Бярэзіна хвалі,
Па-над берагам чыстай вады
Нашы продкі паселак заклалі
І Ялізава назву далі.
Шклозаводцаў паселак рабочы,
Ты ў пашане ў нас заўжды быў.
Хаця золатам ты не варочаў,
А звычайнаю лямпай свяціў.
Над Ялізавам чорныя хмары
Праплывалі вайною не раз:
Наш паселак з зямлей руйнавалі,
Ды народа запал не пагас.
Білі ворага днем тут і ўночы,
І мы помнім сваіх землякоў,
Хто высокае званне “рабочы”
Пацвярджаў, праліваючы кроў.
Над Ялізавам сонца зноў ззяе,
Новы цэх запаліў свой агонь –
Хай жа полымя ў ім не згасае
І нам шкло сагравае далонь.
Будзе праца і будзе зарплата,
Будуць людзі ў Ялізаве жыць,
І мы верым, што веска Вуглата
Прыпісацца да нас паспяшыць.
Анатоль Тамашэўскі
https://yandex.by/video/трогательное видео о Беларуси
https://content.schools.by/ Наша презентация.wmv
https://yandex.by/Елизово - полустанки
https://yandex.by/Малая родина. Осиповичский район